Канкурэнт «IKEA» выходзіць на беларускі рынак



jyskДацкі «JYSK», які займаецца рэалізацыяй тавараў для дома, абвясціў пра выхад на беларускі рынак. У кампаніі, якая з’яўляецца адным з канкурэнтаў шведскай «IKEA», звярнулі ўвагу, што беларусы даволі частыя наведвальнікі такіх крамаў у краінах Балтыі, і вырашылі ўжо ў лістападзе запусціць у Менску першы падобны гандлёвы аб’ект. Глабальная мэта — на працягу 10 гадоў адкрыць у Беларусі 25 сваіх крам.

Сваю першую краму дацкая кампанія плануе адкрыць у беларускай сталіцы ў пачатку лістапада, паведаміла TUT.BY дырэктарка па маркетынгу «JYSK» у краінах Балтыі і Беларусі Анжаліка Зорына. Кампанія ўжо пачала падбор ключавых супрацоўнікаў для працы ў Беларусі. Так, дырэктарам па развіцці бізнесу «JYSK» у Беларусі стаў Іварс Краучунс, які да гэтага працаваў у «Прасторы» камерцыйным дырэктарам.

Таксама дацкая кампанія знаходзіцца ў пошуку гандлёвых плошчаў да 3000 кв. м у гіпермаркетах і шопінг-цэнтрах у Менску, Гомелі, Магілёве, Гародні і Берасці.

Пакуль «JYSK» разглядае варыянт толькі арэнды плошчаў, не выкупляючы іх. Пры гэтым кампанія заходзіць у Беларусь самастойна, без прыцягнення мясцовых партнёраў.

Як паведаміла Анжаліка Зорына, што ў крамах «JYSK» будуць прадстаўлены традыцыйныя для гэтай сеткі тавары, у тым ліку беларускай вытворчасці.

Паводле tut.by

Фота arabinsweden.com