Кантракты па пастаўках расейскай нафты заключаюцца па $4 за барэль
Нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі пачалі заключаць кантракты з нафтавымі кампаніямі Расеі на пастаўку нафты ў красавіку. Яе кошт у іх – 4 даляра за барэль. Агулам чакаецца пастаўка ў нашу краіну да 2 мільёнаў тон нафты.
У «Белнафтахіме» кажуць, што пытанні выплаты прэмій расейскім пастаўшчыкам урэгулююць «міжбюджэтнымі разлікамі». Як вядома, Беларусь не заключыла дамоў на пастаўкі расейскай нафты ў 2020 годзе, і з 1 студзеня яны былі спынены.
Спачатку былі толькі разавыя пастаўкі нафты з Расеі. Пасля пачалі паступаць партыі нафты па альтэрнатыўных каналах – праз Літву (нарвежскай і расейскай, купленай у трэйдараў) і Украіну. У канцы сакавіка пасля тэлефоннай размовы з расейскім прэм’ерам Міхаілам Мішусціным беларускі прэмʼер-міністр Сяргей Румас заявіў, што расейскія нафтавыя кампаніі будуць пастаўляць нафту без прэміі. Паводле яго слоў, частку яе расейскі ўрад збіраецца кампенсаваць за кошт міжбюджэтных разлікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
