Капуста і проса – лідары леташняга падаражання



Капуста і проса — лідары па падаражанні ў 2018 годзе. Так, па выніках мінулага года белакачанная капуста падаражэла больш, чым у два разы, а прасяныя крупы больш, чым на палову. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама буракі, морква і рэпчатая цыбуля.

У цэлым спажывецкія цэны за мінулы год павялічыліся на 5,64%. Харчаванне падаражэла на 5,65%, нехарчовыя тавары — на 3,84%. Тарыфы на платныя паслугі павялічыліся на 8,08%.

Беларускае Радыё Рацыя