Каронавірус балюча ўдарыў па рамесніках



Берасцейскія рамеснікі сутыкнуліся сёлета са складанасцямі ў пытанні продажу сваёй прадукцыі. Прычына — адсутнасць турыстаў і зачыненыя межы.

Шматлікія фестывалі, дзе можна было выстаўляць сваю прадукцыю, адмененыя, — распавёў прадстаўнік варштату “Пан Спарышка” Юры Сальнікаў:

– Па-першае, гэта вось як раз ідзе зараз сезон фестываляў, але іх усе збольшага паадмянялі. А калі яны праводзяцца, то людзей значна меньш. Зараз былі ў Александрыі, то як людзі кажуць, што мінулым годам было больш турыстаў. Турысты не едуць, межы зачыненыя збольшага, увогуле баяцца ехаць у Беларусь. То гэта такі першы па нас моцны ўдар атрымаўся.

Юры Сальнікаў спадзяецца, што праз некалькі месяцаў, калі эпідэмія не скончыцца, то людзі стануць больш арыентаванымі на анлайн-продаж. Таму што ўсе яшчэ спадзяюцца на аднаўленне працы ў афлайн-рэжыме.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: Фэйсбук