Каронавірус справакаваў неверагоднае падаражэнне некаторых прадуктаў
Каронавірус справакаваў неверагоднае падаражэнне імбіру, лімона ды часныку. Па інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю, у Менску ўжо на 30% атрымалася знізіць кошты на гэтыя тавары. Але ў рэгіёнах сітуацыя застаецца іншая.
Па словах жыхароў Пінска, на фоне пандэміі кошты імкліва растуць на ўсё:
– На ўсё: на мясное, нават і на мыйныя сродкі.
– На курыцу павысілася цана, і на мясныя прадукты, і на крупы, і, канешне, на імбір, лімоны.
– Я на іх і глядзець не хачу, там такія кошты – немагчыма ўвогуле іх купіць.
– На лімон і імбір я зараз не гляджу, таму што дарагія.
Камітэт дзяржаўнага кантролю заклікае грамадзян паведамляць пра выяўленыя факты падаражэння.
Кантралюючы орган запэўнівае, што маніторынг гандлю і аптэк вядзецца штодня.
Беларускае Радыё Рацыя