Карты Visa беларускага Банка РРБ зноў працуюць за мяжой
14 гадоў таму
Картамі Visa беларускага Банка РРБ ізноў можна расплачвацца ў любой краіне свету, дзе дзейнічае гэтая плацежная сістэма, паведаміла прэс-служба банка.
Акрамя звычайных плацяжоў і зняцця наяўных, кліенты банка таксама могуць аплачваць картамі Visa пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах.
Раней працу плацежных карт Visa Банка РРБ абмежавалі адразу пасля пачатку поўнамаштабных ваенных дзеянняў ва Украіне.
Нагадаем, пра аднаўленне працы за мяжой сваіх картаў аплатнай сістэмы Mastercard паведаміў Тэхнабанк.
Беларускае Радыё Рацыя