Скарга прадпрымальніка Міколы Чарнавуса засталася без задавальнення
У Берасейскім абласным судзе касацыйная скарга прадпрымальніка Міколы Чарнавуса засталася без задавальнення, а рашэнне суда Баранавіцкага раёна без змянення.
“Суд доўжыўся незвычайна “доўга”, цэлых 30 хвілін, – кажа Мікола Чарнавус, – я нават паспеў звярнуць увагу на заяву прадпрымальнікаў, што на сход яны самаарганізаваліся, што мяне гвалтоўна затрымала міліцыя. Дзе ў парушэнне заканадаўства пратрымалі 5 гадзін, складаючы пратакол, і што не выклікалі хуткую, калі мне стала дрэнна:
– Усё, як кажуць, адна мафія – друг друга падтрымліваюць. Аддзел унтураных справаў напісаў, што “Чарнавус сімуліраваў”. У мяне ціск быў 250 на 150. Я даказваў суддзе, шо яны мяне катавалі – пяць гадзінаў трымалі. Яа сказала: трэбы было ў пратаколе сказаць, што вы прасілі выклікаць “хуткую дамамогу”.
Прадпрымальнік не згодны з рашэннем абласнога суда, якое вынесла суддзя Наталля Сумар. І будзе яго абскарджваць.
Міколу Чарнавуса абвінавацілі ў арганізацыі забастоўкі прадпрымальнікаў у Баранавічах у ліпені месяцы. Па рашэнню суда Баранавіцкага раёна пакаралі штрафам у 4,5 мільёны рублёў за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя