Казахстан назваў умову, пры якой можа пастаўляць нафту ў Беларусь



Казахстан гатовы прадаваць нафту Беларусі пры ўмове выплаты экспартнай пошліны. Пра гэта паведаміў журналістам віцэ-міністр гандлю і інтэграцыі Казахстана Кайрат Тарабаеў, – піша Interfax.by. “Наша краіна, калі экспартуе нафту, выкарыстоўвае мытную пошліну. На нафту яна складае 60 даляраў за тону, на перапрацаваны прадукт – каля 30 даляраў”, – адзначыў Тарабаеў. “Мы павінны засцерагчы свой рынак, каб не было рээкспарту… Казахстану патрэбна гарантыя, што нафтапрадукты, якія будуць выпрацаваны на беларускіх НПЗ з казахстанскай нафты будуць спажывацца выключна на ўнутраным рынку”, — дадаў віцэ-міністр Казахстана.

Фота: Lada.kz