Казахстан вядзе перамовы з „Белнафтахімам”



Казахстан разлічвае на далейшае паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння ў выніку маючага адбыцца ў кастрычніку візіту ў Нур-Султан краўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведаміў 16 верасня на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў.

Пасол расказаў, што казахстанскі бок цяпер актыўна рыхтуецца да візіту кіраўніка беларускай дзяржавы. „У час прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан намячаецца вялікі бізнес-форум, у ходзе якога чакаецца падпісанне шэрага кантрактаў”, – адзначыў ён.

Паводле слоў дыпламата, вядуцца таксама перамовы з „Белнафтахімам” аб пашырэнні супрацоўніцтва ў нафтавай сферы. „І мы спадзяёмся, што ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан пагадненне будзе падпісана”, – сказаў Аскар Бейсенбаеў.

Прэс-канферэнцыя пасла была прысвечана 27-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. „Менавіта ў гэты дзень, 16 верасня, дзве незалежныя і суверэнныя дзяржавы ўстанавілі ў 1992 годзе дыпламатычныя адносіны. Гэта была гістарычна значная падзея для дзвюх краін, – падкрэсліў пасол. – Нашы адносіны развіваюцца ў духу дружбы і супрацоўніцтва, і за ўвесь гэты перыяд ні разу не былі азмрочаны непаразуменнем або недаверам”.

belta.by