„Харчуюся ў асноўным кашамі, супамі”
Тыдзень таму Аляксандр Лукашэнка выдаў загад, каб у краіне спынілася падвышэнне коштаў. Са свайго боку Камітэт дзяржаўнага кантролю ды Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заклікалі беларусаў паведамляць ім пра факты неабгрунтаванага прыросту. У ведамствах адзначаюць, што штодзённа атрымоўваюць звыш ста скаргаў.
Але грамадзяне гавораць, што кошты ўжо прымушаюць эканоміць на ўсім.
Распавялі жыхары Пінска:
– Хаджу пешшу, харчуюся ў асноўным кашамі, супамі.
– Даводзіцца эканоміць, больш ніяк у нашым жыцці. Заробак не падвышаецца, усё застаецца на адным узроўні, працэс ідзе на выжыванне.
– Усё падаражэла. І ў сувязі з чым? А медыцына стала платнай, а ў паліклініках няма лекараў. Вось я зараз езджу па платных.
Дарэчы, да 20 кастрычніка ў краіне павінны быць распрацаваныя новыя правілы, па якіх будзе ажыццяўляцца рэгуляванне коштаў.
Беларускае Радыё Рацыя