ХХV Эканамічны форум у Крыніцы
Трохдзённы эканамічны форум у Крыніцы стартуе ўжо заўтра, 8 верасня. Гэта адна з найважнейшых сустрэчаў у свеце палтыкі і бізнесу ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.
Сёлета ў Крыніцы чакаецца вялікая дэлегацыя з Украіны, але, па словах эканамічнага саветніка Беларускага пасольства ў Варшаве Ігара Сакрэты, з Беларусі таксама прыязджае прадстаўнічая ўрадавая дэлегацыя:
– З Беларусі прыязджае намеснік міністра эканомікі спадар Ярашэнка, будзе дырэктар Дэпартамента знешняга гандлю міністэрства замежных спраў Руслан Есін, і дырэктар Дэпартамента міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі спадар Панчанка. Вось гэтыя тры асноўныя дэлегаты будуць прымаць удзел у дыскусійных мерапрыемствах на палях форума, кожны па сваёй тэме.
Гэта ўжо 25 эканамічны форум ў Крыніцы. У мінулым годзе на форуме ў Крыніцы прымала ўдзел звыш 3 тыс. гастцей з 60 краінаў свету.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота publica.pl