Хто едзе на заробкі ў Беларусь?
МУС назвала, прадстаўнікі якіх народаў едуць на заробкі ў Беларусь. Больш за ўсё сярод іх кітайцаў і ўкраінцаў.
Паводле дадзеных Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, колькасць беларусаў, якія з’ехалі за мяжу працаваць па дамовах і кантрактах, вырасла. У першым квартале 2017-га такіх аказалася 1 839 чалавек – на 719 больш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года.
Больш за ўсё беларусаў прадказальна выехала ў Расею і Польшчу.
У Беларусь на заробкі ў першым квартале прыехала 4 369 чалавек. У асноўным гэта былі грамадзяне Кітая (1 713), Украіны (1 153) і Расеі (591).
У Менску аселі 2 387 працоўных мігрантаў.
