Хто стаіць за “цэнавымі змовамі”?



Эканаміст Барыс Жаліба распавёў пра тое, як вытворцы могуць маніпуляваць цэнамі.

Як вядома, Міністэрства антыманапольнага рэгуляванні і гандлю (МАРТ) зараз праводзіць расследаванне па факце таго, што адразу некалькі птушкафабрык у момант паднялі цану на мяса птушкі. Гэтыя прадпрыемства падазраюцца ў цэнавай змове.

Барыс Жаліба: Ёсць такое паняцце, як “змова манапалістаў”, калі прадпрыемствы дамаўляюцца паміж сабой не аб канкурэнцыі, а пра тое, каб адначасова падняць цэны. Прыкладна тое самае і ў нашай сітуацыі.

РР: А чаму не рынак вызначае цэны?

Барыс Жаліба: Практыка цэнавай змовы была яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя ў тых краінах, якія перайшлі да рынку 100 гадоў да нас. Тады таксама не канкурыравалі і не перацягвалі пакупнікоў за кошт нізкай цаны, а дамаўляліся, падвышалі кошты і атрымлівалі звышпрыбытак. У ЗША з гэтай нагоды быў нават прыняты суадносны закон, якія жорстка караў манапалістаў, калі суданосныя органы лавілі іх на такой змове. У Беларусі хаця і са спазненнем на 100 гадоў, але таксама вырашылі заняцца гэтай праблемай. І, па вялікім рахунку, гэта добра, бо насельніцтва патрэбна абараняць ад беспадстаўнага падвышэння цаны на мяса птушкі, якое ў небагатых беларусаў было досыць папулярнае.

РР: Кіраўнікі птушкафабрык кажуць, што ўнутраныя цэны заніжаны…

Барыс Жаліба: Кіраўнікі заўсёды скардзяцца. Але калі ў вас на рынку з’яўляюцца сур’ёзныя канкурэнты, то трэба браць не падвышэннем коштаў, а падвышэннем якасці і нізкімі цэнамі. Зараз пабачым, да чаго прывядзе расследаванне МАРТа, якое, калі ўжо сказала “А”, то няхай бы казала і “Б”. Маю на ўвазе, што калі цэнавая змова пацвердзіцца, то няхай тады птушкафабрыкі дружна зніжаюць цэны.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя