Кіеў не будзе працягваць абмежаванні паставак беларускага цэменту
Міжведамасная камісія Украіны ў пытаннях міжнароднага гандлю паведаміла, што не будзе працягваць тэрмін дзеяння абмежавальных захадаў на пастаўкі беларускага цэменту на ўкраінскі рынак.

Прымяненне антыдэмпінгавых мыт, якія спаганяліся пры пастаўках беларускага цэменту ва Украіну ў памеры 57,03% ад вартасці пастаўкі, завершыцца 27 чэрвеня 2024 года. У гэты ж дзень таксама спыняцца аналагічныя абмежаванні, уведзеныя на цэмент з Расеі і Малдовы.
Юрысты ў пытаннях міжнароднага гандлю звяртаюць увагу на тое, што паміж Беларуссю і Украінай дагэтуль дзейнічае пагадненне аб свабодным гандлі, згодна з якім беларуская прадукцыя пастаўлялася ва Украіну без мыта. І гэтая норма будзе дзейнічаць у выпадку паставак беларускай прадукцыі праз трэція краіны, з выняткам прадукцыі, супраць якой уведзена антыдэмпінгавае мыта.
Беларускае Радыё Рацыя
