Кіраўнік еўрапейскага Цэнтрабанка: Пік глабальнай інфляцыі пройдзен
Прэзідэнт Еўрапейскага цэнтральнага банка Крысцін Лагард, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, заклікала кіраўнікоў цэнтрабанкаў развітых краін не аслабляць барацьбу з інфляцыяй, нягледзячы на тое, што яе пік ужо пройдзены, паведамляе officelife.media.
Лагард прапанавала калегам прытрымлівацца курса ўстойлівасці, які быў прыняты ў 2022 годзе. Яна спрагназавала, што ЕЦБ будзе змушаны рэагаваць на празмерныя дзяржаўныя выдаткі ў падтрымку хатніх гаспадарак і бізнэсаў.
„Я разлічваю, што фіскальная палітыка ў 2023 годзе не стане контрцыклічнай у адносінах да грашова-крэдытнай. Не трэба змушаць нас рабіць больш, чым неабходна.”
Лагард адпрэчыла прапановы запаволіць тэмпы павышэння працэнтных ставак, якія ў лютым запланавана павысіць на 50 базісных пунктаў.
Раней паведамлялася, што інфляцыя ў еўразоне знізілася да 10 працэнтаў у лістападзе 2022 года.