Кіраўнік Мінфіна анансаваў падвышэнне заробкаў апераджальнымі тэмпамі



Кіраўнік Міністэрства фінансаў анансаваў падвышэнне заробкаў апераджальнымі тэмпамі.  У 2020 годзе сярэдні заробак бюджэтніка перавысіць 920 рублёў. Такія дадзеныя агучыў міністр фінансаў Максім Ермаловіч у Савеце Рэспублікі.

Па словах міністра, заработная плата ў бюджэтнай сферы будзе штомесяц павялічвацца ў сярэднім на 80 рублёў у параўнанні з сярэдняй заработнай платай бягучага года, удакладнілі ў прэс-службе ўрада. Апераджальнымі тэмпамі будуць падвышаць зарплату ў ахове здароўя, ёсць планы па павелічэнні заробкаў у сферы адукацыі. Як адзначыў Ермаловіч, неабходна падцягваць і нізкааплатныя катэгорыі насельніцтва, якія атрымліваюць параўнальна нізкія заробкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА