Кіраўнік Следчага камітэта анансаваў завочныя суды над тымі, хто мае “вялікія актывы”
Новаўвядзенне беларускай прававой сістэмы, завочныя суды для тых, хто з’ехаў за мяжу, чакаюць і фігурантаў эканамічных спраў. Пра гэта расказаў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

“Узгодненая пазіцыя з кіраўніком дзяржавы адносна накіравання ў суд у парадку спецыяльнай вытворчасці і крымінальных спраў не экстрэмісцкай накіраванасці, а ў дачыненні да людзей, якія здзейснілі эканамічныя злачынствы, нанёсшы велізарную шкоду і грамадзянам, і дзяржаўным арганізацыям. І ў якіх засталіся тут даволі вялікія актывы, якія дазволяць кампенсаваць гэты ўрон. У гэтым кірунку таксама будзем працаваць”, — сказаў Дзмітрый Гара.
Беларускае Радыё Рацыя
