Кірыл Руды: Самыя складаныя рэформы ў Беларусі пачаліся
Самыя складаныя рэформы ў Беларусі пачаліся і ўжо ідуць. У прыватнасці, гэта павышэнне пенсійнага ўзросту, тарыфаў на ЖКГ і лібералізацыя цэнаў. Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Кірыл Руды. Заява прагучала падчас вясновых штогадовых пасяджэнняў рады кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і групы Сусветнага банка ў Вашынгтоне.
Па словах Рудага, прычыны праблемаў у беларускай эканоміцы: гэта змяненне сітуацыі на сыравінных рынках і праблемы ў рэгіёне. Таксама ён паведаміў, што ўжо прайшлі аптымістычныя перамовы з кіраўніцтвам Сусветнага банка, таксама маецца дамоўленасць аб працягу супрацоўніцтва з МВФ. У найбліжэйшы час чакаецца візіт у Беларусь двух віцэ-прэзідэнтаў Сусветнага банку.
Фота zviazda.by