Кітай будзе сертыфікаваць частку сваіх аўтамабіляў у Беларусі
Кітай будзе сертыфікаваць частку сваіх аўтамабіляў у Беларусі, паведаміў кітайскім журналістам першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык.
Паводле слоў Сяргея Чыжыка, Кітай частку сваіх машын, у тым ліку Geely, будзе сертыфікаваць на рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын НАН.
Першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН расказаў аб развіцці беларуска-кітайскага навуковага супрацоўніцтва. Так, за апошнія тры гады паміж краінамі заключана 17 пагадненняў, функцыянуюць 20 сумесных лабараторый, у тым ліку па распрацоўцы магнітных матэрыялаў і мадыфікаванага графіту, сельскагаспадарчай мікрабіялогіі. У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выказаўся за развіццё сеткі беларуска-кітайскіх лабараторый па лазернай фізіцы, хіміі, нанатэхналогіях.
Плануецца, што ў траўні Беларусь наведае прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук Бай Чуньлі, які ў мінулым годзе быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам НАН. Чакаецца, што яго цяперашні візіт пасадзейнічае развіццю супрацоўніцтва