Кітай прапанаваў пабудаваць новы тэрмінал для Менскага аэрапорта
Кітайская авіяцыйная прамысловая карпарацыя (AVIC CAPDI) прадставіла праект новага тэрмінала ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Плануецца, што прапускная здольнасць тэрмінала плошчай 36 тысяч квадратных метраў будзе тры мільёны чалавек на год. Калі беларускія ўлады ўхваляць праект, то будаваць тэрмінал будзе кітайская кампанія ад 2019 да 2021 года, паведамляе svaboda.org.