Кітай забараніў пастаўкі ўласных працэсараў у Расею
Кіраўніцтва Кітая забараніла экспарт працэсараў Loongson у Расею і іншыя краіны. Некаторыя расійскія вытворцы электронікі ўжо на працягу доўгага часу тэсціравалі гэтыя чыпы, але цяпер набыць партыю немагчыма, — распавёў «Коммерсанту» суразмоўца, блізкі да Мінлічбы Расеі.

Ён дадаў, што расейскія кампаніі не моцна залежаць ад кітайскіх працэсараў, але пры ўзнікненні праблем з паралельным імпартам яны спадзяваліся пераключыцца на рашэнні Loongson.
Сярод прычын забароны на экспарт выданне называе тое, што тэхналогію прызналі стратэгічна важнай для Кітая.
