Кітай замест «Сілы Сібіры – 2» вырашыў будаваць газаправод з Туркменістана
18 гадоў таму
Спробы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна дамовіцца аб павелічэнні паставак газу ў Кітай зайшлі ў тупік.
Замест праекта „Сіла Сібіры – 2” магутнасцю 50 млрд кубаметраў, які Крэмль прасоўвае больш за 7 гадоў, Пекін вырашыў аддаць прыярытэт новаму газаправоду з Туркменістана, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы з ліку высокапастаўленых кітайскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў нафтагазавай галіны краіны.
Хоць туркменскі газ каштуе Кітаю на 30% даражэй за расейскі, а перамовы аб зніжцы з Ашхабадам не прынеслі выніку, Пекін даў «зялёнае святло» праекту Лінія D, па гэтым газаправодзе з Туркменістана будзе імпартавацца 30 млрд кубаметраў штогод.