Кітайская кампанія плануе ажыццявіць у Беларусі шэраг праектаў



Кітайская кампанія CITIC ConstructionCo., Ltd. плануе ажыццявіць у Беларусі шэраг новых праектаў. Перспектыўныя напрамкі супрацы абмеркавалі ў Менску 19 снежня намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін і кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі Чжан Чжао.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, кітайскі бок праінфармаваў аб планах работы на 2018 год па новых праектах, кантракты па якіх ужо падпісаныя.

Падчас сустрэчы віцэ-прэм’ера праінфармавалі аб праектах, што рэалізуюцца кампаніяй у Беларусі ў 2017 годзе, у тым ліку па завяршэнні будаўніцтва аўтамабільнага завода „БелДжы”, другога этапу тэхнічнага перааснашчэння Аршанскага льнокамбіната — мадэрнізацыі фабрыкі № 2, будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу ў Менску на праспекце Пераможцаў, а таксама аб рабоце сумеснай праектна-інжынірынгавай кампаніі „СІЦІК-Белпром”.

Вырашана правесці ва ўрадзе Беларусі ў студзені 2018 года сустрэчы з удзелам кіраўніцтва кампаніі CITIC ConstructionCo., Ltd.