Колькасць інтэрнэт-крам у Беларусі з пачатку года вырасла на 10%
Ад пачатку года колькасць інтэрнэт-крам у нашай краіне вырасла на 10%. Такую лічбу назваў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч, перадае БЕЛТА.
Па словах чыноўніка, на сёння ў Гандлёвым рэестры колькасць інтэрнэт-крамаў перавысіла 17 тысяч. „Большасць інтэрнэт-крамаў — больш за 51% — належаць індывідуальным прадпрымальнікам. Агульны таваразварот інтэрнэт-крамаў за 2017 год склаў 3,4% у агульным аб’ёме рознічнага тавараабарачэння”, — заявіў Карповіч.
Дарэчы, большасць інтэрнэт-крамаў належыць прыватнаму бізнэсу, доля дзяржаўнага гандлю складае каля 8-9%.
