Колькасць стратных арганізацый у Менску за год вырасла больш як на 7%



Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, колькасць стратных арганізацый сталіцы ў студзені—сакавіку 2018 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам павялічылася на 7,2% — з 333 да 357, а іх удзельная вага — з 22 да 23,6%.

Чысты прыбытак сталічных арганізацый склаў 866,5 млн рублёў, на 46,7% менш, чым у студзені—сакавіку 2017 года. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 1 млрд 130,6 млн (на 39,8% менш). Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 18,3% да 1 млрд 481,3 млн рублёў.

Рэнтабельнасць продажу за студзень—сакавік 2018 года склала 9% супраць 8,7% у студзені—сакавіку 2017-га, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 11,6% супраць 11,1%.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Мінска ў наяўных цэнах склала 16 млрд 419,6 млн рублёў, або на 13,6% больш, чым у студзені—сакавіку 2017 года.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за год павялічыўся на 13,2% да 12 млрд 787,9 млн рублёў.

Раней незалежныя эксперты выказалі меркаванне, што хранічна стратныя прадпрыемствы не маюць права на існаванне. Пры гэтым эканамісты адзначылі, што праблемных прадпрыемстваў значна больш, чым афіцыйна стратных, многія з іх працуюць з рэнтабельнасцю ніжэй за 5%. На думку экспертаў, стратныя або нізкарэнтабельныя прадпрыемствы не варта накіроўваць на давернае кіраванне, а прадаць або перадаць іх прыватным інвестарам, якія паспрабуюць іх рэанімаваць і на іх базе стварыць новыя вытворчасці.

belapan.by

Фота findirector.by