Колькасць стратных прадпрыемстваў у Менску вырасла на 10%



Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, колькасць стратных арганізацый сталіцы ў студзені—лістападзе 2018 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам вырасла на 10% — з 250 да 275, а іх удзельная вага — з 17,1 да 18,8%.

Пры гэтым чысты прыбытак сталічных арганізацый склаў 2 млрд 983,3 млн рублёў, або на 15,5% менш, чым у студзені—лістападзе 2017 года. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 3 млрд 939,3 млн (на 10,5% менш). Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 17% да 5 млрд 895,1 млн рублёў.

Рэнтабельнасць продажу за студзень—лістапад 2018 года склала 9,4% супраць 9,3% за аналагічны перыяд 2017 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 12,2% супраць 11,9%.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Мінска ў наяўных цэнах склала 62 млрд 394 млн рублёў, або на 15% больш, чым у студзені—лістападзе 2017 года.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за год павялічыўся на 14,8% да 48 млрд 428,8 млн рублёў.

belapan.by