Колькасць стратных прадпрыемстваў у Менску вырасла яшчэ амаль на 8%
Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, колькасць стратных арганізацый сталіцы ў студзені—сакавіку 2019 года ў параўнанні са студзенем—сакавіком 2018-га вырасла на 7,8% — з 321 да 346, а іх удзельная вага — з 21,7 да 23,4%.
Пры гэтым чысты прыбытак сталічных арганізацый склаў 955,2 млн рублёў, або на 5,8% больш, чым у студзені—сакавіку 2018 года. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 1 млрд 259,4 млн (на 7,7% больш). Прыбытак ад рэалізацыі знізіўся на 2,3% да 1 млрд 475 млн рублёў.
Рэнтабельнасць продажу за тры месяцы склала 7,9% супраць 9,1% за студзень—сакавік 2018 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 10% супраць 11,6%.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Менска ў наяўных цэнах склала 18 млрд 712,4 млн рублёў, або на 12,3% больш, чым у студзені—сакавіку 2018 года.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за год павялічыўся на 14% да 14 млрд 770,4 млн рублёў.