Колькасць занятых у беларускай эканоміцы ў ліпені зменшылася амаль на 10 тысяч чалавек



Паводле інфармацыі Белстата, у эканоміцы краіны ў ліпені было занята 4 мільёны 197 тысяч чалавек. Гэта на 9,6 тыс. менш, чым колькасць занятых, пра якую ведамства паведамляла ў чэрвені.

У параўнанні з ліпенем 2021 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася, паводле звестак Белстата, на 74 тысячы чалавек. А за два гады ў параўнанні з ліпенем 2020-га беларуская эканоміка страціла ўжо 112 тысяч чалавек.