Колькасць занятых у эканоміцы за год знізілася на 53 тыс. чалавек



У эканоміцы Беларусі ў маі 2017 года было занята 4 млн 345,1 тыс. чалавек, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Для параўнання: у маі 2016 года гэты паказчык складаў 4 млн 398,1 тыс. Такім чынам, колькасць занятых у эканоміцы Беларусі за год знізілася на 53 тыс. чалавек.

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец мая 2017 года склала 37,5 тыс. чалавек (на канец мая 2016 года — 50,5 тыс.). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя — 0,9% ад колькасці працоўнай сілы (1,1%).

Эксперты зніжэнне занятасці звязваюць з некалькімі фактарамі, у тым ліку з аптымізацыяй колькасці работнікаў у многіх сферах, адтокам працоўнай сілы за мяжу, а таксама з дэмаграфічнымі фактарамі.

БелаПАН