Колькасць звольненых у траўні перавысіла колькасць прынятых на працу на 12 тысяч



Колькасць звольненых работнікаў у траўні 2018 года перавысіла колькасць прынятых на працу на 12.174 чалавекі, сведчыць статыстыка.

Так, было звольнена 63.477 чалавек, прынята на працу — 51.303 (суадносіны прынятых і звольненых склалі 80,8%).

Такая тэндэнцыя назіраецца ўжо некалькі месяцаў, за выключэннем лютага. У лістападзе мінулага года суадносіны прынятых да звольненых складалі 88,3%, у снежні — 91,3%, у студзені 2018 года — 95,6%. І толькі ў лютым колькасць прынятых перавысіла колькасць звольненых на 2,9%. У сакавіку было звольнена 50.094 чалавекі, прынята — 45.135 (суадносіны — 90,1%), у красавіку — звольнена 64.135 чалавек, прынята — 49.808 (77,7%).

У маі больш за ўсё работнікаў было звольнена ў сферы прамысловасці — 14.107 (у тым ліку ў апрацоўчай — 11.446). Далей ідуць аптовы і рознічны гандаль (9.448), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (8.811), адукацыя (8.057), будаўніцтва (6.580), ахова здароўя і сацыяльныя паслугі (4.284), транспарт (3.153), сфера творчасці, спорту, забаў і адпачынку (2.170), энергетыка (2.064), адміністрацыя (1.370), гасцінічныя паслугі (1.175), інфармацыя і сувязь (999), навука (852).

За 2017 год было звольнена 694.306 чалавек, прынята на працу — 656.193. Перавышэнне звольненых над прынятымі склала 38.113.

Як паведамлялася, у эканоміцы Беларусі ў траўні 2018 года было занята 4 млн 328,4 тыс. чалавек, за год іх колькасць знізілася на 16,7 тыс.

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец мая 2017 года склала 19,8 тыс. (на канец мая 2017 года — 37,5 тыс.). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя — 0,9% ад колькасці працоўнай сілы (0,5%).   БелаПАН