Колькі беларусаў апынулася ў „пенсійнай пастцы”?



У Мінпрацы распавялі, колькі беларусаў не атрымліваюць працоўныя пенсіі з-за недахопу страхавога стажу, неабходнага для налічэння гэтых выплат. Нагадаем, тыя, хто не змог напрацаваць неабходны для атрымання працоўнай пенсіі страхавы стаж, могуць аформіць сацыяльную пенсію: мужчыны – з 65 гадоў, жанчыны – з 60 гадоў.

– Па наяўных дадзеных колькасць асоб, якія звярнуліся за прызначэннем пенсіі ва ўстаноўленым парадку, не атрымаўшых права на працоўную пенсію па прычыне адсутнасці неабходнага стажу працы з выплатай страхавых узносаў або агульнага стажу працы, за перыяд з 2015 года склала прыкладна 3,7 тысяч чалавек , – паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння Мінпрацы Ларыса Яшкова падчас онлайн-канферэнцыі па пенсійным забеспячэнні.

У яе таксама пацікавіліся, ці прадугледжаны для тых, у каго не хапае страхавога стажу, нейкія прэферэнцыі пры працаўладкаванні, каб яны маглі дапрацаваць неабходны стаж.

– Пытанне забеспячэння занятасці такіх асобаў (пры іх жаданні) разглядаецца службамі занятасці па месцы жыхарства, – удакладніла Ларыса Яшкова.

Сёння намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў заявіў, што ў Беларусі да канца года пералічаць працоўныя пенсіі. Аднак рашэнне аб тэрмінах і памерах падвышэння працоўных пенсій, паводле яго слоў, яшчэ не прынятае.

Нагадаем, да 2014 года страхавы стаж, які ўлічваецца пры вызначэнні права на працоўную пенсію, складаў 5 гадоў. А з 1 студзеня 2014 года яго павялічылі да 10 гадоў, праз год – да 15 гадоў. У 2015 годзе ён ужо складаў 15 гадоў і 6 месяцаў. З пачатку гэтага года страхавы стаж паднялі яшчэ на паўгода, цяпер ён складае 16 гадоў. Штогод гэтая планка будзе павялічвацца на 6 месяцаў – да 20 гадоў.

Беларусы, якія не выпрацавалі страхавы стаж па новых правілах, трапляюць у «пенсійную пастку»: яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную.

Беларусы, якім не ўдалося напрацаваць патрэбны для атрымання працоўнай пенсіі страхавы стаж, могуць аформіць сацыяльную пенсію: мужчыны – з 65 гадоў, жанчыны – з 60 гадоў. Памер сацыяльнай пенсіі – 50% ад бюджэту пражытковага мінімуму. На дадзены момант гэта 98,79 рублі ў месяц.

finance.tut.by

Фота корреспондент.net