Колькі беларусаў ходзіць у рэстараны і кавярні?
Паводле апытання беларускага Міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў, 60,6% беларусаў зусім не наведваюць установы грамадскага харчавання (кавярні, рэстараны, піцэрыі, фастфуды) і не замаўляюць дамоў гатовыя стравы (сушы, піцу, дранікі і г.д).
Менчукі пры гэтым наведваюць кавярні і рэстараны часцей за жыхароў іншых гарадоў і мястэчак. Так, кожны дзень па-за домам харчуюцца 4% менчукоў і 1,8% жыхароў іншых гарадоў, 2-3 разы на тыдзень — 8% менчукоў і 3,2% людзей з іншых гарадоў. Зусім не ходзяць па кавярнях і рэстаранах 44,4% менчукоў і 66,8% жыхароў іншых гарадоў.
Найчасцей беларусы ходзяць у кавярні і піцэрыі, наступныя па папулярнасці – фастфуды, за імі – пякарні і кандытарскія, перадапошнія — рэстараны, апошняй, паводле папулярнасці, ідзе замова гатовай ежы дамоў. Беларусы кажуць, што найперш ідуць у такія ўстановы, каб расслабляцца і бавіць час або дзеля сяброўскай сустрэчы (так сказалі 56,9% і 49% апытаных), найрадзей — на святочныя мерапрыемствы і карпаратывы.
Фота 34travel