Колькі беларусаў з’ехалі ў Польшчу за два гады?
У 2021-2022 гадах беларусы ў асноўным пераязджалі ў суседнія Літву і Польшчу. Гэта тлумачыцца адносна простай працэдурай легалізацыі, магчымасцю аформіць праязны дакумент замест пашпарта ці гуманітарныя ВНЖ.
Колькасць выехаўшых у Польшчу акрэсліла старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Анастасія Лузгіна:
– Да 2020 года характэрна было тое, што людзі прыязджалі працаваць у Польшчу на нейкі час, па візах. Была такая маятнікавая эміграцыя, тыя ж кіроўцы, напрыклад. А ўжо ў 2021 годзе асабліва ў 2022 годзе структура пачала мяняцца, стала больш людзей жыць і працаваць у Польшчы. У прынцыпе сёння жыве беларусаў у Польшчы ад 132 да 150 тысяч чалавек. А што датычыцца тых, хто ўехаў у Польшчу за гэты перыяд, то ад 96,7 да 111.5 тысяч члавек.
Вядома, што да 2017 года ў беларускай дыяспары ў Польшчы пераважалі жанчыны (55%). За апошнія два гады суадносіны змяніліся: беларусаў-мужчын стала прыкметна больш, чым беларусак і складае амаль 58%.
Беларускае Радыё Рацыя