Колькі беларусы гатовыя выдаткаваць грошай на Пасхальны стол?



Два дні засталося да святкавання Пасхі католікамі і яшчэ тыдзень да адзначэння гэтага свята праваслаўнымі.

У перадсвяточныя дні веруючыя наведваюць пасхальныя кірмашы і крамы, каб закупіць прадукты на святочны стол.

Мы запыталіся ў мінакоў Глыбокага, колькі яны гатовыя выдаткаваць або ўжо выдаткавалі грошай на Пасхальны стол.

Пасхальны стол дорага абыходзіцца. Дзеці жанатыя з сем’ямі. Суседзей пачаставаць. І трэба, каб чарка была яшчэ. Мільён патрачу.

– З нашымі заробкамі… Ну хаця бы 600 тысяч – гэта мінімум. Добра, калі з вёскі дапамагаюць яйкамі, мясам. Гэта ўжо вялікі плюс.

– Мяска закупаць трэба. І спіртное, каб весялей было.

– Прадукты вельмі дарагія. Трыста і болей тысяч… гэта так эканомна, бо я жыву на вёсцы і ёсць мяса. Сціпла я лічу.

Па словах большасці рэспандэнтаў, у гэтым годзе яны эканомяць, бо адчувальны крызіс. А на святочны стол шматлікія з іх гатовыя выдыткаваць ад 300 тысячаў беларускіх рублёў да мільёна.

Тацяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя