Колькі беспрацоўных на Берасцейшчыне насамрэч?
0,3% – такі ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя афіцыйна па стану на лістапад 2020 году налічваецца на Берасцейшчыне. Дадзеныя апублікаваў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэту.
Прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на Берасцейшчыне Фёдар Петрусевіч, што такія лічбы атрымліваюцца за кошт вялікай колькасці людзей, якія працуюць па-за межамі краіны:
– Беспрацоўе ў нас заўжды было высокім, у нас няма статыстыкі, якая дакладна ведае, хто працуе, а хто не працуе. У нас шмат людзей працуе за мяжой, яны ўтрымліваюць свае сем’і тут. Гэта Бельгія, Германія, Польшча, людзі ўтрымліваюць свае сем’і. Альтэрнатыва ў нас ёсць у беларусаў. Дрэнна было б, калі б за мяжу не выпускалі, а так жа выпускаюць, ідзі працуй.
Згодна афіцыйных дадзеных яшчэ год таму ўзровень беспрацоўя ў Берасцейскай вобласці складаў нават 0,2%. А самы высокі паказчык — у Маларыцкім і Драгічынскім раёне, там 0,4%.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце