Колькі будзе каштаваць даляр да канца года?
Да 2 рублёў 40 капеек можа каштаваць адзін даляр да канца года ў Беларусі. Такога меркавання прытрымліваецца старшыня навукова-даследчага Цэнтра „Мізеса” Яраслаў Раманчук. Не выключана, што літаральна за год адбудзецца 30-працэнтная дэвальвацыя, адзначыў эксперт:
– Розныя прагнозы. Гэта «Угадайка». Нагадаю, што гэта нічога агульнага не мае з навукай эканомікай. Таму ва «Угадайку» можна пагуляць. І з пункту гледжання таго, што адбываецца ў свеце, я думаю, што напрыканцы года беларускі рубель можа быць у межах 2,2-2,4. Але калі расейскі рубель паляціць яшчэ больш і Цэнтральны банк Расеі пачне вельмі багата друкаваць расейскія рублі, то сітуацыя яшчэ больш можа пагоршыцца, курс можа быць нават да 2,5. А ў 2019 годзе, калі будуць сапраўдныя наступствы такой палітыкі, можа быць і 3.
Кіраўніцтва Беларусі на наступны год ужо заклала даляр з коштам 2,21 рубля. На аснове такіх дадзеных будуецца бюджэт краіны.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце