Колькі выдаткоўвае на жыццё беларуская сям’я?



Нацыянальны статыстычны камітэт падлічыў, колькі ў сярэднім абыходзіцца жыццё беларускай сям’і ў месяц.

Паводле Белстата, гарадскія сем’і затрачваюць да 2 000 рублёў, а на вёсцы у межах 1 500 рублёў. Пры гэтым каля 73% грошай ідзе на розныя паслугі і патрэбы першай неабходнасці.

Як з выдаткамі выглядае сітуацыя ў жыхароў Пінска, пацікавіўся наш карэспандэнт:

-Камуналка, харчаванне, на медыцыну, лекі.

-На прадукты і на адзенне.

-Выдаткі павялічыліся, бо мы пенсіянеры. У нас даход пастаянны, а цэны падвышаюцца, у тым ліку ЖКГ, прадукты.

-На прадукты першай неабходнасці, на адукацыю дзяцей, камунальныя паслугі адпаведна.

-На адзенне, на харчаванне, на транспарт. Навучылася жыць па сродках.

Паводле таго ж Белстата, сёлета, у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, сума штомесячных затратаў беларускіх сем’яў павялічылася на 50 рублёў.   

Беларускае Радыё Рацыя