Колькі зарабляюць кандыдаты ў дэпутаты?
Прыглядаемся да даходаў нашых кандыдатаў. Найбольшыя – у праўладных кандыдатаў, асабліва ў дзеючых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ці былых дэпутатаў-пенсіянераў.
На такую асаблівасць увагу звяртаюць на Берасцейшчыне.
Кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі „Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, сябра праваабарончай арганізацыі „Вясна” Сяржук Русецкі:
– Калі ў Наталлі Голуб выходзіць недзе каля 1000 рублёў у месяц, у Аляксандра Ляўчука недзе 1500, то дзеючы кандыдат Століншчыны атрымлівае каля 3000 рублёў. Канкурэнт Аляксандра Ляўчука, спадар Зінчанка, які быў дэпутатам 13 склікання і два разы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, мае больш чым 2000 рублёў пенсіі на месяц.
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
110 дэпутатаў ужо вібіраюць на датэрміновым галасаванні. Асноўны дзень 17 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя