Комплекс драўляных дамоў са Шклова збудавалі ў японскай Акінаве



Комплекс драўляных дамоў са Шклова збудавалі ў японскім горадзе Урума прэфектуры Акінава. Пра гэта расказалі ў пасольстве Беларусі ў Японіі.

Фота пасольства Беларусі ў Японіі.

„Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця „беларускага кутка” ў Акінаве ў горадзе Урума, – адзначылі ў загранустанове. – У мерапрыемстве ўдзельнічалі дэпутаты парламента Японіі Хірамічы Ватанабэ і Шымпэй Мацусіта, мэр горада Урума Тасіа Сімабуку, прадстаўнікі рэгіянальных дзелавых, грамадскіх арганізацый і СМІ”.

Два гады таму пасольства Беларусі ў Японіі ва ўзаемадзеянні з Магілёўскім аблвыканкамам і канцэрнам „Беллеспаперапрам” арганізавала візіт групы японскіх бізнесменаў на філіял „Домабудаванне” шклоўскага Завода газетнай паперы, пасадзейнічаўшы такім чынам запуску праекта. Японскі бізнес зацікавілі добрая якасць, экалагічныя ўласцівасці і канкурэнтная цана беларускіх вырабаў з дрэва, і камплекты каркасных дамоў вытворчасці былі пастаўлены Акінаве.

На мерапрыемстве пасол таксама абмеркаваў пытанні беларуска-японскага супрацоўніцтва з дэпутатам Хірамічы Ватанабэ. Субяседнікі пацвердзілі гатоўнасць да прадаўжэння сумеснай работы ў эканамічным напрамку, у прыватнасці, у пошуку новых форм гандлю з улікам абстаноўкі, якая склалася з-за пандэміі. Размова ішла таксама аб магчымасці пастаўкі ў Беларусь з Японіі гуманітарнай дапамогі для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй.

belta.by