Конкурс інвестпраектаў малога бізнесу аб’яўлены ў Беларусі



Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў па 31 снежня прымае заяўкі ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі.

У конкурсе могуць прыняць удзел суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з указам нумар 255 „Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва”.

Размова ідзе аб інвестпраектах па наступных напрамках: стварэнне, развіццё і расшырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.

Дзяржпадтрымка аказваецца ў форме прадастаўлення грошай на ўмовах пазыкі ў памеры да Br204 тыс. і маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) таксама да Br204 тыс. Пры гэтым агульная сума фінансавай падтрымкі аднаго суб’екта не можа перасягаць Br255 тыс.

Суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія перамаглі ў конкурсе, атрымліваюць падтрымку на ўмовах тэрміновасці і вяртальнасці да пяці гадоў.

Агульная сума грашовых сродкаў, што накіроўваецца Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў на аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі па выніках гэтага конкурсу, – больш за Br874,5 тыс.

belta.by