Кошт газу ў Еўропе ўпаў ніжэй за $800



Каціроўкі газавых кантрактаў на біржавых пляцоўках Еўропы па выніках таргоў у аўторак, 3 студзеня, страцілі каля 10%, знізіўшыся да адзнакі $773 за 1000 кубаметраў. Такія, у прыватнасці, даныя Лонданскай біржы ICE.

Лютаўскія ф’ючэрсы па індэксе нідэрландскага хаба TTF адкрылі таргі раніцай з адзнакі $870 за 1000 кубаметраў (плюс 2,4%). Гэта максімальныя значэнні гандлёвага дня. А мінімум быў дасягнуты на закрыцці гандлёвай сесіі – $773.

Аналітыкі звяртаюць увагу на тое, што ў ЕЗ усталявалася анамальна цёплае надвор’е. Цалкам вясновыя 10-15 °С пратрымаюцца ў рэгіёне як мінімум да сярэдзіны студзеня. Пры гэтым ветрагенерацыя зараз выйшла на максімальную долю ў энергабалансе – на ўзроўні каля 34%.

Раней паведамлялася, што апошні раз цэнавы мінімум быў дасягнуты 28 снежня 2022 года, калі біржавыя цэны на газ у Еўропе апусціліся да $837 за 1000 кубаметраў.

officelife.media