Упершыню за тры гады кошт нафты падняўся да 84 даляраў
Каціроўка бліжэйшага ф’ючэрса на нафту маркі Brent паднялася 11 кастрычніка да 84,05 даляра за барэль. Адзнаку ў 84 даляры ўзялі ўпершыню з кастрычніка 2018 года, сведчаць дадзеныя біржы ICE.
Кошт нафты расце на фоне росту газавых катыровак, якія на мінулым тыдні падняліся вышэй 1900 даляраў за тысячу кубаметраў. 11 кастрычніка газ прадаецца ў раёне 1100 даляраў за тысячу кубаметраў.