Кошты на паліва зноў вырастуць на 1 капейку
З 14 кастрычніка ў Беларусі змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва.
Рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 14 кастрычніка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 39 капеек, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 47 капеек, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 68 капеек, ДТ – 1 рубель 47 капеек.