Кожная пятая арганізацыі ў Беларусі – стратная
Такія лічбы агучыла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне па Берасцейскай вобласці. Стратнымі прызнаныя больш за дзве сотні арганізацыяў. Гэта амаль 22 працэнты ад агульнай колькасці ўстановаў.
Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што сітуацыя заўсёды выглядала такім чынам:
– Хто ж не ведаеў, што іх было столькі – і пяць гадоў, і дзесяць гадоў. Нафтадалярамі пагашалі тыя крэдыты, а па-другое, мы ж казалі раней, што прамысловасць атрымлівае 7% дадатковай падтрымкі, розныя прадпрыемствы – а гэта ж крэдытаванне таго, што не можа быць прададзеным. Як і МАЗ, як і трактарны завод, так і цэлы шэраг прадпрыемстваў Берасцейшчыны – не маюць збыту нават у Расеі.
Як адзначыў Валянцін Лазарэнкаў, 80 працэнтаў ад усёй прадуцыі, якая выраблялася у Берасцейскай вобласці, накіроўвалася ў Расею. А паколькі эканамічнае становішча краіны-суседкі пагоршылася, то і попыт на беларускую прадукцыю стаў меншым.
Беларускае Радыё Рацыя