Кожны пяты аўтамабіль, прададзены сёлета, будзе электрычным



У 2023 годзе продажы электрамабіляў могуць вырасці па ўсім свеце на 35%. Пры гэтым доля электракараў дасягне 18%, паведамляе ў свежай справаздачы Міжнароднае энергетычнае агенцтва.

У 2022 годзе прадалі больш за 10 млн электрамабіляў. Паводле прагнозаў, у 2023 годзе гэтая лічба дасягне 14 млн. Пры гэтым доля на рынку вырасце з 14 працэнтаў у 2022 годзе да 18 працэнтаў у 2023 годзе.

Выканаўчы дырэктар Міжнароднага энергетычнага агенцтва Фаціх Біроль адзначыў:

Тэндэнцыі, якія мы назіраем, маюць сур’ёзныя наступствы ў плане сусветнага попыту на нафту. Да 2030 года дзякуючы электрамабілям у свеце адыдуць ад неабходнасці спажываць не менш як 5 млн барэляў нафты за дзень.

Больш за ўсё электрамабіляў прадаюць на трох рынках – у Кітаі, Еўропе і ЗША. Лідар – Кітай. Там у 2022 годзе прадалі 60% электракараў.

Продажы электрамабіляў у Індыі і Інданезіі ў мінулым годзе выраслі больш чым у тры разы (да 1,5%), у Тайландзе – больш чым у два (да 3%).

officelife.media