КР прэзентавала „Асноўныя напрамкі эканамічнага развіцця Беларусі”
Сёння на анлайн прэс-канферэнцыі быў прадстаўлены адзіны план па эканамічным развіцці Беларусі.
На прэс-канферэнцыі выступілі Алесь Аляхновіч – саветнік Святланы Ціханоўскай, член эканамічнай групы пры КР, Святлана Ціханоўская – лідар дэмакратычнай Беларусі, члены прэзідыума КР Павел Латушка і Вольга Кавалькова.
„Асноўныя напрамкі эканамічнага развіцця Беларусі” распрацаваныя Эканамічнай групай Каардынацыйнай рады на аснове шырокага кансенсусу беларускіх (і шэрагу замежных) эканамістаў, –паведамляе прэс-служба рады.
Беларусь мае ўсе магчымасці для пераходу на новы этап эканамічнага развіцця і значнага павелічэння якасці жыцця людзей. Будучыня Беларусі сярод развітых эканомік, у якой кожны чалавек мае роўныя шанцы на рэалізацыю сваіх магчымасцяў, незалежна ад сваіх палітычных, рэлігійных і іншых перакананняў, паходжаньня і іншых адрозненняў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: instagram.com/rada.vision