Краіны „Вялікай сямёркі” не будуць плаціць за пастаўкі расейскага газу рублямі



Краіны “Вялікай сямёркі” не будуць плаціць за пастаўкі расейскага газу расейскімі рублямі. Пра гэта заявіў міністр эканомікі і праблем змены клімату Германіі Роберт Хабек, – піша Welt.

Па яго словах, міністры ўсіх краін G7 кажуць, што змена валюты плацяжу — гэта парушэнне кантрактаў. Яны запатрабавалі ад кампаній у сваіх краінах не плаціць расейскімі рублямі.

Перавесці газавыя кантракты з “недружалюбнымі” краінамі на рублі загадаў Уладзімір Пуцін. Ён даручыў распрацаваць адпаведныя змены да канца сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя