Крэдытны рэйтынг Беларусі застаецца стабільным
Міжнародныя агенцтвы пацвердзілі крэдытны рэйтынг Беларусі на ранейшым узроўні: кароткатэрміновы «B» і доўгатэрміновы «B-», прагноз стабільны.
Рэйтынг «B» абазначае высокую долю рызыкаў, але пры гэтым стан, далёкі ад дэфолту. Рэйтынг пацьвердзілі пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, на якіх прагучалі заявы пра рашэнне доўгатэрміновага газавага канфлікту, і выдачу Беларусі крэдыту на адзін мільярд даляраў.
