Крутой: Беларусь не заключала кантракты на пастаўкі нафты з ЗША
Беларусь не заключала кантракты на пастаўкі нафты з Злучаных Штатаў Амерыкі.
Пра гэта, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў сёння першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Крутой, перадае БЕЛТА.
„Ніякіх кантрактаў з амерыканцамі няма”, – сказаў Дзмітрый Крутой.
Як паведамлялася, у пачатку лютага дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў пра гатоўнасць ЗША забяспечыць Беларусь энергарэсурсамі на 100% па канкурэнтных цэнах.
