“Крыніцы Палесся” вырабляюць сувеніры для Упраўлення справамі прэзідэнта
Упраўленне справамі кіраўніка Беларусі закупае буйныя партыі сувенірнай прадукцыі ў пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў “Крыніцы Палесся”. Палескія сувеніры выкарыстоўваюцца ў якасці падарункаў замежным дэлегацыям і высакапастаўленым гасцям.
Менавіта таму кіраўніцтва краіны сочыць за паляпшэннем якасці і тэхнічнай мадэрнізацыяй фабрыкі. Прадпрыемства шукае розных партнёраў і спецыялізуеца не толькі на сувенірах, адзначыў дырэктар “Крыніц Палесся” Васіль Палхоўскі:
– Вялікія заказы ідуць з упраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы працуем вельмі шчыльна са Слонімскай фабрыкай па пашыве спецформы для сілавых структураў. І яшчэ адзін накірунак, які мы адпрацоўваем, – гэта падрыхтоўка да Дажынак. Думаю, што ў нас на фабрыцы можна будзе знайсці ўсё, каб годна сустрэць гасцей і правесці свята.
Да агульнаберасцейскага хлебаробчага свята “Дажынкі-2014” пінскія майстры вырабілі серыю керамічных ляляк “Гаспадар” ды “Дажыначка”, а таксама льняныя торбы, выявы сімволікі Пінска і раёна.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя